president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка папярэджвае, што крэдытныя рэсурсы павінны накіроўвацца выключна на акупныя праекты.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытанні выкарыстання кітайскіх крэдытных рэсурсаў.

Лукашэнка нагадаў, што ў свой час Кітайская Народная Рэспубліка выдзеліла Беларусі крэдытныя рэсурсы ў памеры $15-18 млрд пад розныя працэнтныя стаўкі. Звяртаючыся да прысутных на нарадзе, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хацеў бы пачуць, як асвойваюцца гэтыя сродкі, у якім памеры яны ўжо атрыманы і якія праекты рэалізуюцца.

«У нас ёсць добрыя рэшткі крэдытных рэсурсаў, якія ня выкарыстаны, пад 2-3% гадавых, у тым ліку і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Хацелася б ведаць, куды першапачаткова мы гатовыя накіраваць гэтыя крэдытныя рэсурсы», — сказаў ён.

«Натуральна, што накіроўваць трэба выключна ў акупныя праекты, і чым раней яны акупяцца, тым лепш», — падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што грошы давядзецца вяртаць.

Частка крэдытных рэсурсаў была выкарыстаная на мадэрнізацыю аб'ектаў у энергетычнай, транспартнай сферах. Аляксандр Лукашэнка чакае адказу, як працуюць гэтыя прадпрыемствы.

«Самае страшнае, калі мы мадэрнізуем вытворчасць, а затым, атрымаўшы прадукцыю, мы не будзем ведаць, куды яе падзець.

Тады паўстане пытанне: а навошта мы бралі крэдыты, навошта выраблялі гэтую прадукцыю і хто будзе вяртаць гэтыя крэдыты, калі прадукцыя не будзе знаходзіць збыту?» — адзначыў ён.

«Гэта падобна на злачынства. І першы злачынец будзе міністр», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чакае ацэнкі Камітэта дзяржаўнага кантролю па гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?