Проста зараз у населеным пункце Маркіна (Данецкай вобласці) ідуць баявыя дзеянні. Населены пункт абараняюць байцы батальёнаў «Днепр-1» і «Данбас».

Пра гэта 0629 паведамілі ў батальёне «Днепр-1».

Да гэтага населенага пункта з поўначы падцягнуліся сілы ДНР.

Акрамя таго, з боку Расіі туды ўвайшла ваенная тэхніка - каля 30 танкаў. Сіламі байцоў батальёнаў было знішчана 5-6 танкаў.

Вядзецца абстрэл па жылых дамах у Маркіне. Жыхары сядзяць у падвалах. Таксама вядзецца абстрэл жылых дамоў у горадзе Новаазоўск.

Што тычыцца Марыупаля [тут знаходзіцца абласная адміністрацыя Данеччыны] — тэрыторыя ад Новаазоўска да Марыупаля цалкам абаронена. Але прарыў тэхнікі магчымы. Акрамя таго, у батальёна ёсць інфармацыя, што магчымы напад на горад крымскай групай і з марскога боку.

«Мы просім усіх, хто гатовы ўстаць на абарону горада, тэрмінова ісці ў ваенкаматы, — сказалі ў батальёне «Днепр-1», — патрэбныя добраахвотнікі, патрэбна дапамога людзей. Сітуацыя вельмі сур'ёзная».

Акрамя таго, у батальёне «Днепр-1» адзначылі, што жанчынам з дзецьмі лепш пакінуць Новаазоўск і Марыупаль. Знаходзіцца ў гэтых гарадах небяспечна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0