У Крамлі дапусцілі магчымасць двухбаковых перамоваў паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і украінскім лідарам Пятром Парашэнкам.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Такая сустрэча будзе магчымая падчас саміту лідараў Мытнага саюза і прадстаўнікоў Еўрасаюза, якая пройдзе 26 жніўня ў Мінску.
«Мы не выключаем, што такая сустрэча можа адбыцца», — паведаміў Пяскоў. Сярод магчымых тэм абмеркавання ён назваў украінскі крызіс, гуманітарную дапамогу і патокі бежанцаў.