«Заўтра ў Пскове жалоба. Улада спрабуе растлумачыць мясцоваму насельніцтву, што падчас вучэнняў на палігоне пад Псковам узарвалася некалькі дэсантнікаў Пскоўскай дэсантнай дывізіі».
Пра гэта ў блогу на «Эхо Москвы» піша палітык Алена Васільева.
«Чуткі ходзяць розныя: 10-15 чалавек. Шайгу спешна вылецеў у Пскоў. Адначасова 18 жніўня 2014 г. прэзідэнт Расіі сваім Указам N571571 «Аб узнагароджанні ордэнам Суворава 76-й Гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі «узнагароджвае дэсантнікаў ордэнам Суворава», адзначае Васільева.
Паводле яе слоў, ордэн Суворава ўручаецца выключна за баявыя заслугі.
Гэта значыць, у мірны час атрымаць такі ордэн немагчыма, толькі калі ўдзельнічаў у баявых дзеяннях.