25.08.2014 / 14:44

Белстат: Сярэдні заробак у Беларусі ў ліпені склаў 6 млн 455 тыс. рублёў  3

У Беларусі рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—ліпені 2014 года ў параўнанні са студзенем—ліпенем 2013-га павялічылася на 2,3%, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2014 года — на 3,2%, паведамілі БелаПАН у Нацыянальным статыстычным камітэце. 

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у студзені—ліпені 2014 года склала 5 млн. 860,8 тыс. рублёў, у тым ліку ў ліпені — 6 млн. 455,3 тыс. рублёў, і павялічылася ў параўнанні з чэрвенем 2014 года на 4,1%, ці на 256,7 тыс. рублёў. 

БелаПАН

0
прое...ся / Адказаць
25.08.2014 / 14:56
2 млн 200 тыс
0
Бівіс / Адказаць
25.08.2014 / 16:38
А пачэму сразу не 20 мультов? нарысуйце пакрасівшэ, а то как та скромна!
0
Якуб Лапатка / Адказаць
25.08.2014 / 23:14
Не пераканаўча. Сярэдняя -- гэта сума мінімальнай і максімальнай, падзеленая на два. Хай бы далі гэтыя дзьве лічбы, а людзі і самі падлічылі б.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру