25.08.2014 / 15:47

Прадстаўнікі ДНР абверглі ўварванне ва Украіну расійскай бранятэхнікі: Гэта — нашы апалчэнцы 21

Па словах кіраўніцтва самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», украінскія вайскоўцы нарваліся пад Новаазоўскам на апалчэнцаў.

«Ніякая гэта не расійская тэхніка. Апалчэнцы спрабуюць акружыць часткі Нацгвардыі з боку Новаазоўска. Гэтыя часткі апалчэнцаў з бранятэхнікай былі перакінутыя ў раён Новаазоўска ад сяла Тэльманава»,— сказаў першы віцэ-прэм'ер «ДНР» Андрэй Пургін.

Раней Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведаміла, што раніцай у панядзелак калона бранятэхнікі ўвайшла на ўкраінскую тэрыторыю з боку мяжы з Расіяй пад Новаазоўскам Данецкай вобласці, аднак была спыненая украінскімі сіламі каля населенага пункта Шчарбак — Маркіна. Паводле сцвярджэння РНБА, у складзе калоны былі 10 танкаў, 2 БМП і два «Уралы».

0
belariy / Адказаць
25.08.2014 / 15:54
ну канечна !! а танкі яны ў суседняй краме набылі. чыстая праўда !!
0
mikola a / Адказаць
25.08.2014 / 16:00
слушна, гэта вашы апалчэнцы з РСФСР, усё сталі на абарону рускага міру ў чужой краіне. Усе хлопцы - не тэрмінатары, а прадстаўнікі народу, які заміж клопату пра ўласны дабрабыт і выскокванне з (...) спрабуе адрадзіць імпэрыю. І ўсё роўна, ці гэта ваяры элітных часцей ці акулярыкі са сталічных гарадоў, кадыраўскія найміты, ці настроеныя супраць "чурак і хачоў" шавіністы. Неістотна, што па клясычным ходзе вайны часціна насельніцтва заўжды падтрымлівае знешняга ворага.
0
хведар -не Fedor / Адказаць
25.08.2014 / 16:04
"Апалчэнцы" зь танкамі! Вось нашы касінеры спудлавалі- трэба было ня косы браць а m-16, ці ак- 47!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру