Начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў кажа, што прычына — у росце попыту на гэтую валюту ў звязку з тым, што ейны курс расце, а долара — падае.

І насельніцтва пачынае купляць еўра і пераводзіць у іх свае зберажэнні.

Яшчэ адна прычына, як распавёў Драздоў «Комсомольской правде в Белоруссии», палягае ў тым, што многія беларусы едуць на Каляды ў Еўропу, а Польшча, Латвія і Літва з 22 снежня ўступаюць у Шэнгенскую зону:

«Людзі імкнуцца атрымаць візы па старых коштах. Для гэтага патрэбны дарожныя чэкі ў еўра. Вось і скупляюць».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0