25.08.2014 / 17:53

Некаторыя паслугі сістэмы BelToll будуць недаступныя 26-27 жніўня 1

Некаторыя паслугі сістэмы BelToll будуць недаступныя 26-27 жніўня ў сувязі з правядзеннем тэхналагічных работ, паведамілі ў ЗТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз».

Правядзенне тэхналагічных работ у сістэме BelToll плануецца з 23.00 26 жніўня да 04.00 27 жніўня. «У гэты час будуць недаступныя, у прыватнасці, рэгістрацыя праз сайт, заключэнне дагавора карыстання платнай дарогай, праверка стану рахунку і папаўненне яго ў пунктах абслугоўвання кліента», — растлумачылі ў кампаніі-аператары сістэмы BelToll.

Пры гэтым спагнанне платы за праезд па платных дарогах будзе ажыццяўляцца ў поўным аб'ёме. Кіроўцам рэкамендуецца загадзя праверыць стан рахунку бартавой прылады і пры неабходнасці папоўніць яго.

0
quechua / Адказаць
25.08.2014 / 23:23
а што за "паслугі" яны аказваюць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру