25.08.2014 / 18:13

У «Азове» заяўляюць, што падбілі танк і ўзялі ў палон двух расійскіх дэсантнікаў 7

Байцы батальёна «Азоў» знішчылі танк расійскіх тэрарыстаў пад Новаазоўскам.

Пра гэта напісаў дарадца кіраўніка МУС Арсена Авакава Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.

«Толькі што гаварыў з камандзірам спецбатальёна МУС «Азоў» Андрэем Бялецкім. Ён паведаміў мне, што гадзіну таму разведвальна-дыверсійная група «Азова» пад кіраўніцтвам «Боцмана» ўзарвала на кіраваным фугасе танк расійскіх тэрарыстаў пад Новаазоўскам. Гарэў танк на выдатна!», — напісаў ён.

Таксама на старонцы суполкі батальёна «Азоў» у Facebook адзін з байцоў напісаў пра захопленых у палон расійскіх дэсантнікаў з 98-й брыгады.

«Пуцін пачаў вайну. На Марыупаль ідзе 98 брыгада ПДВ Расіі. Захоплена двое палонных. Яны былі ўпэўненыя, што праводзяцца вучэнні, і вельмі здзіўлены што пачынаюць Трэцюю Сусветную. Тэхнікі з Кіева па-ранейшаму няма», — напісаў ён.

0
30-01 / Адказаць
25.08.2014 / 19:16
Дайце хлопцам у ААН выступіць, хай распавядуць усяму Сьвету, што яны на тым танку ва Украіне рабілі ;)
0
Diecerson / Адказаць
25.08.2014 / 20:23
надо еще пару москалей захватиить и можно устраивать мировую пресс-конференцию с их участием---пусть расскажут кто их послал и зачем
0
міхась слуцкі / Адказаць
25.08.2014 / 20:34
вы хоць разумееце што пішаце? 98 бр. пдв РФ !? калі б і пайшлі , то не з хлапчукамі 96 г. н. смех ды годзе.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру