25.08.2014 / 20:39

Я ніякай віны за сабой не адчуваю: Андрэй Макарэвіч напісаў адкрыты ліст Пуціну 16

ria.ru

Музыкант Андрэй Макарэвіч напісаў адкрыты ліст прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Пра гэта паведамляе газета «Московский комсомолец». У адкрытым лісце Макарэвіч, просіць кіраўніка расійскай дзяржавы спыніць «шабаш», які ганьбуе яго імя.

«Трэці тыдзень не змяншаецца паток бруду і паклёпу, што льюцца на мяне са старонак газет і экрана тэлевізара. Мяне называюць «сябрам хунты», «памагатым фашыстаў», «здраднікам» і г.д. Між тым, адзінае «злачынства», якое я здзейсніў, заключаецца у тым, што ў горадзе Святагорск у лагеры бежанцаў з Данецка і Луганска я ў межах дабрачыннасці праспяваў тры песні для дзяцей гэтых бежанцаў.

У сувязі з чым ніякай віны за сабой не адчуваю. Усё астатняе, што нам распавядаюць у СМІ пра маю паездку, — бессаромная хлусня.

Спадар прэзідэнт, я настойліва прашу Вас спыніць гэты шабаш, што ганьбуе маё імя», - сказана ў лісце.

Ад якіх-небудзь каментарыяў у гутарцы з «Лентой.ру» Андрэй Макарэвіч адмовіўся. «Чытайце ліст — там усё напісана», - адзначыў музыкант.

0
LMI / Адказаць
25.08.2014 / 21:10
Ну няведаю навошта такія лісты пісаць, і дарэчы - каму? Таму хто і распачаў тую вакханалію. Гэта нечым нагадвае лісты тых гаротных людзей да Сталіна. А вынік які? Ніякі, бо тыран пляваць хацеў на усе словы, на ўсю мараль, на ЎСЕ - галоўнае "звышідэя" якую ен (тыран) ажыцьцяўляе. Не варта было пісаць, не варта, усе выйдзе зусім наадварот
0
ВПШ / Адказаць
25.08.2014 / 21:17
Андрэй Макарэвіч публічна прызнаючы сілу Уладзіміра Пуціна папрасіў, як публічны палітык, аховы. Няўжо баіцца брахлівых? Ці на сабе правярае існаванне ў РФ плюралізму?
0
Ирина / Адказаць
25.08.2014 / 21:23
Спасибо Вам за поддержку украинцев. Уважаю Вас, Андрей, безмерно как музыканта и Человека.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру