25.08.2014 / 20:50

Лідар Zмены Павел Вінаградаў асуджаны на 10 сутак арышту 6

Суд Маскоўскага раёна Мінска 25 жніўня прысудзіў актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўла Вінаградава да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Святлана Вінаградава.

Вінаградава абвінавацілі па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях на падставе таго, што ён нібыта лаяўся матам каля УУС Маскоўскага раёна.

Сёння днём Вінаградаў напісаў у сацыяльнай сетцы Facebook: «Прыйшлі мянты. Хочуць, каб дзверы адчыніў. А мне не хочацца. Дамовіліся, што роўна праз дзве гадзіны выйду самастойна. Пайду з рэчамі, само сабой. Бывай, дарагі ФБ! Убачымся праз пару тыдняў».

Як паведамлялася раней, 24 жніўня актывісты «Zмены» вывесілі 100 бел-чырвона-белых сцягоў у Мінску і Мінскім раёне. Мяркуючы па прадстаўленых Вінаградавым фатаграфіях, сцягі вывесілі на пуцеправодах, прыпынках грамадскага транспарту, у метро.

«Сёння, у гэты выдатны пахмурны дзень, «Zмена» вывесіла 100 сцягоў у Менску і за горадам. Акцыя ні да чаго не прымеркаваная, проста вырашылі нагадаць, што бчб сцяг — гэта добрая штука», — сказаў Вінаградаў.

0
давайце петыцыю і крымінальную справу / Адказаць
25.08.2014 / 21:00
па вінаградавым ўжо куча доказаў сабралася. толькі па паведамленнях са СМІ можна палавіну міліцыянераў перасаджаць і суддзяў пазвальняць. хлуслівыя сведчанні ў судзе, несправядлівы суд. усе ведаюць, за што яго пасадзілі на гэты раз! ён ужо сабраўся з рэчамі на выхад! лаяўся ў міліцыі? ды проста смех! суды і міліцыя абслугоўваюць рэжым, горш за апошніх прастытутак. давайце патрабаваць пераследу. хлуслівыя сведчанні міліцыянераў - гэта не доказ у судзе. гэта трэба спыніць - грамадзяне вымушаны бараніцца ад органаў сваёй жа краіны - гэта тупа, так не павінна быць, яны зарваліся, яны забыліся, на каго павінны працаваць.
0
каноПЛі!! / Адказаць
25.08.2014 / 21:01
Пятро Касьнерык напiсаў(ла)24 жнiўня 2014 у 19:00 «Акцыя ні да чаго не прымеркаваная.... /////// ПРЫмеркаваная!!! надта ж ахота арыштаў, рэпрэсій з боку рэжыму АТО ніравён час ЕЎРОпа пераснане абзываць яго дыктатарскім
0
Зміцер / Адказаць
25.08.2014 / 21:17
За што бароўся на тое і напароўся!! во дык грамадскі дзеяч сцяжкі развешваць!! ну хочацца чалавеку 10 сутак пасядзець то й хай сядзіць!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру