25.08.2014 / 20:55

У Брэсце затрыманы расіянін, які спрабаваў правезці праз мяжу марыхуану ў пачку кавы 1

У аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» 24 жніўня быў затрыманы грамадзянін Расіі, які спрабаваў правезці цераз мяжу марыхуану.

Як паведамілі у Брэсцкай пагранічнай групе, чацвёра маладых расіян, якія ўязджалі з Польшчы ў аўтамабілі «Фальксваген», выбралі зялёны калідор. З ініцыятывы брэсцкіх памежнікаў пасля перасячэння лініі, якая абазначае выезд з зялёнага калідора, транспартны сродак быў спынены і накіраваны ў бокс для паглыбленага надгляду. 

Гэта вымусіла вадзіцеля «Фальксвагена» 22-гадовага жыхара Масквы паспрабаваць пазбавіцца ад пачка молатай кавы, што было зафіксавана сістэмай відэаназірання. Падчас надгляду, праведзенага сумесна з супрацоўнікамі Брэсцкай мытні, у пачку былі знойдзены дзевяць пакетаў з рэчывам расліннага паходжання зялёнага колеру агульнай вагой 6,4 г, як мяркуецца, марыхуанай. 

Рэчыва канфіскаванае супрацоўнікамі Брэсцкай мытні і накіраванае на экспертызу. 

У выніку надгляду ў асабістых рэчах пасажыраў таксама былі знойдзеныя дзве курыльныя трубкі. Праведзены спецыялістамі наркалагічнага дыспансера агляд устанавіў факт ужывання вадзіцелем і трыма яго пасажырамі наркатычных сродкаў без прыкмет наркатычнага ап'янення.

Вадзіцель «Фальксвагена» затрыманы. Брэсцкай мытняй у дачыненні да яго распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 228 КК (кантрабанда). Затрыманы растлумачыў, што перавезці наркотыкі цераз мяжу яго папрасіў невядомы.

0
Satan / Адказаць
25.08.2014 / 21:33
Первое правило брестского контрабандиста - морда кирпичом. И не кипишиться. Но цэ ж москаль. Туда ему и дорога.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру