25.08.2014 / 21:00

Грамадскага актывіста ў Гомелі затрымалі міліцыянеры, якіх ён сам жа і выклікаў 6

Вечарам 25 жніўня ў цэнтры Гомеля быў затрыманы мясцовы грамадскі актывіст Канстанцін Жукоўскі. 

Пад'ехаўшы на машыне да свайго дома, ён убачыў грузавік, які прыпаркаваўся так, што перагарадзіў пад'езд да варотаў дома Жукоўскага. Кіроўцы грузавіка, які працуе на будоўлі бліжэйшага шматкватэрнага дома, не было ў кабіне, таму Жукоўскі выклікаў міліцыю. Раней жонка актывіста прасіла работнікаў будоўлі пераставіць машыну, аднак яны гэтага не зрабілі.

На месца інцыдэнту прыбылі супрацоўнікі ДАІ і АМАП. Яны прапанавалі Жукоўскаму прайсці ў службовую машыну ДАІ, аднак ён адмовіўся, баючыся таго, што будзе затрыманы, і папрасіў прынесці бланк пратакола ў яго машыну, дзе ён знаходзіўся.

Аднак міліцыянеры запатрабавалі ад актывіста паказаць пашпарт, і, узяўшы яго, не аддавалі Жукоўскаму, патрабуючы, каб ён прайшоў у службовую машыну. Пасля гэтага актывіст заехаў у свой двор, аднак за ім пабеглі супрацоўнікі АМАП. 

Жукоўскі запатрабаваў ад міліцыянераў пакінуць яго прыватную тэрыторыю, але яны працягвалі стаяць у двары і трымалі адчыненымі дзверы машыны Жукоўскага. Супрацоўнікі АМАП і ДАІ працягвалі патрабаваць, каб Жукоўскі прайшоў з імі ў службовы аўтамабіль і спрабавалі выцягнуць актывіста з яго машыны.

Спрэчка доўжылася каля 20 хвілін, у выніку супрацоўнікі АМАП вывелі Жукоўскага пад рукі з двара, пасадзілі ў свой аўтамабіль і адвезлі ў Цэнтральны РАУС Гомеля. Цяпер тэлефон актывіста адключаны, але ён паспеў паведаміць БелаПАН, што ў яго забралі ўсе асабістыя рэчы і маюць намер скласці ў дачыненні да яго пратакол за нецэнзурную лаянку.

Пасля таго як актывіста затрымалі, супрацоўнікі ДАІ апытвалі кіроўцу грузавіка, з-за якога і пачаўся інцыдэнт. Ці будзе складзены пратакол на кіроўцу, супрацоўнікі ДАІ не паведамілі.

0
Max / Адказаць
25.08.2014 / 21:07
Вoт такие у нас активисты) Кричат "Дoлoй режим!", а сами, чуть чтo, сoтрудникoв этoгo режима и вызывают.
0
А каго трэба выклікаць? / Адказаць
25.08.2014 / 21:36
2Max
0
Из Ванкувера / Адказаць
25.08.2014 / 21:47
Проколол бы шины у грузовика - следующий раз не ставили бы... Смысл вызыват этих бандитов в погонах?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру