25.08.2014 / 21:08

Загад дзейнічае: пустыя пераходы Камароўкі і раззлаваныя прадаўцы ВІДЭА 5

Кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даў загад прыбраць стыхійныя рынкі. Што адбываецца ў пераходах і як рэагуюць людзі — глядзіце ў відэа.

Мікіта Недаверкаў, Настасся Храловіч

0
Хунта / Адказаць
25.08.2014 / 23:17
Князь "Альберт" )))) Бабанька повеселила
0
ЯНКА / Адказаць
26.08.2014 / 03:37
. Падземныя пераходы прарытыя для таго, каб можна было вольна пераходзіць на тэй бок вуліцы. А не гуськом! Бо тамака заторы з прагнучых набыць «Дзёшыва! Недорага!» аднаразавыя шкарпэткі якім «зносу ня будзе», гамалейкі з натаральнай скуры «іскуственнага кракадзіла» ці парасоны ў якіх проста цалкам адсутнічаюць недахопы (акрамя аднаго: яны баяцца вады). І яшчэ, бывае, маюць такія моцныя спружыны, што націсьнеш кнопачку, і купал выстрэльвае на ўзровень пятага паверху. І ішчы-сьвішчы, прапала… А таксама нейкія пуховыя хусткі, якія: «Вот сматрыця, мужчына, сагрэют вас і зімой, і летам!». Бабці-лякрамніцы – прадавіцы закатак зь нейкімі вельмі нагадваючымі паганккі грыбцамі; часныка, гуркоў і хрэна вам, таксама не выклікаюць, спадар Недаверкаў, даверу. Бо бальшыня тых бабцяў тыя закаткі не закатвала, гародніну не расьціла, хрэн вам не капала. А ўсяго толькі целаісьціць ля смакороў (гастраномаў) варожую формулу грошы – тавар – грошы. Інакш, награваюцца на такіх жа бабцях падношчыцах гуркоў, паганачак і хрэна вам! А ці добра яны зарабляюць? Пэўныя, распавядала адна знаўца, даволі добра. І недавяраць ей, спадар Недаверкаў, у мяне няма ані жаданьня, ані падставаў. .
0
Reimer / Адказаць
26.08.2014 / 11:36
2 Янка І ў Парыжы. і ў Вене, і ў Бэрліне, і ў Варшаве, і ў Гданьску, і яшчэ шмат дзе я бачыў мора такіх стыхійных рынкаў, якія ніхто не разганяе. Дзяржава нават там ня можа забясьпечыць усіх высокімі заробкамі й пэнсіямі. Чаму яна павінна перашкаджаць пажылым людзям зарабляць так, як яны могуць? Можа, Лукашэнка сваімі мільёнам-паўтара пэнсіі для большасьці простых людзей падкажа, як ім жыць, плаціць за кватэру, дапамагаць унукам? Каліноўскі сказаў: "Не народ для ўраду, а ўрад для народа". А ў нас дык народ - для "служак народу".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру