25.08.2014 / 21:44

Выбары — найлепшы спосаб люстрацыі: Парашэнка распусціў Вярхоўную Раду відэазварот 19

фота з твітара прэзідэнта Украіны

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў у сваім твітары.

«Дарагія суайчыннікі! Я вырашыў датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады сёмага склікання», — напісаў ён.

У апублікаваным пазней відэазвароце П. Парашэнкі гаворыцца: «Выбары новага парламента адбудуцца 26 кастрычніка 2014 года.

Гэта рашэнне я прыняў у строгай адпаведнасці з артыкулам 90 Канстытуцыі Украіны.

З улікам чаканняў пераважнай большасці грамадзян Украіны і ў мэтах выканання ўласнага слова, якое даваў, балатуючыся на пасаду прэзідэнта.

Нагадаю, кааліцыя распалася 24 ліпеня. Новай цягам месяца, адведзенага Асноўным законам, не створана.

У такім выпадку Канстытуцыя дае прэзідэнту права распускаць Вярхоўную Раду. Гэтым правам я і скарыстаўся. Бо адзіна правільнае і адказнае рашэнне.

Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што 80 працэнтаў грамадзян падтрымліваюць неабходнасць правядзення пазачарговых выбараў.

У рэшце рэшт, такім было і адно з галоўных патрабаванняў Рэвалюцыі годнасці.

Магутны грамадскі запыт на перазагрузку ўлады з'яўляецца больш відавочным.

Выбары - найлепшы спосаб люстрацыі.

0
МИД РФ / Адказаць
25.08.2014 / 21:58
внимание, сейчас местные знатоки мировой и в частности украинской политики опять будут осторожно спрашивать в комментах хорошо это или плохо, что Раду распустили, ох, умора :)
0
Юрыст-дурыст / Адказаць
25.08.2014 / 22:27
2 мід рф Дык гэта добра ці не?
0
Николай / Адказаць
25.08.2014 / 22:27
Не вижу ничего зазорного в том, чтобы задавать вопросы. Как сказал кто-то мудрый: "непонимание - признак ума". Тот, кто задаёт вопросы, как правило, знает больше и понимает лучше, чем тот, кто сыплет аксиомами и заключениями.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру