25.08.2014 / 22:04

МУС Беларусі плануе будаўніцтва комплексу будынкаў для сваіх патрэб у раёне праспекта Дзяржынскага 1

У 2012 годзе па замове Мінскага гарвыканкама была распрацавана горадабудаўнічая канцэпцыя планіровачнай арганізацыі тэрыторыі ў межах праспекта Дзяржынскага, чыгункі Мінск — Брэст, завулка Разінскага, 1-га Ізвознага завулка. У ёй прадугледжана размяшчэнне комплексу будынкаў МУС Беларусі.

Але, як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, у цяперашні час у сувязі з адсутнасцю крыніцы фінансавання працы ў дадзеным кірунку не вядуцца.

Адзначым, што ў сакавіку гэтага года на пасяджэнні грамадскага савета пры МУС яго членам ужо быў прадстаўлены праект новага комплексу будынкаў. Прычым гаворка ішла не толькі аб будынках Міністэрства ўнутраных спраў, але і ГУУС Мінгарвыканкама.

0
Однако / Адказаць
26.08.2014 / 09:39
Што за "Iзвозны"? Хiба норма пра транлiтэрацыю тапанiмiчных назваў з расейскай на беларускую, а не наадварот ужо прынятая? Можа, "Фурманскi", як гэта пiшацца на шыльдах у Менску? Цi, хаця б трасяначны "Вознiцкi"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру