Баевікі ДНР заяўляюць, што вярнулі кантроль над самай высокай кропкай Данецкай вобласці — курганам Савур-Магіла, паведамілі РІА Навіны ў штабе «апалчэння».

Савур-Магіла вышынёй 277 метраў знаходзіцца прыкладна за 80 кіламетрах на ўсход ад Данецка.

«Пасля некалькіх дзён зацятых баёў сілавікі яе пакінулі», — паведаміў прадстаўнік тэрарыстаў. Паводле яго слоў, у рукі да іх трапіла некалькі адзінак бранятэхнікі і зброі сілавікоў.

У той жа час украінскія крыніцы сцвярджаюць адваротнае: стратэгічная вышыня Савур-Магіла знаходзіцца пад кантролем байцоў АТА.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў прэс-афіцэр Аляксей Дмітрашкоўскі.

«Інфармацыю пра нібыта захоп баевікамі Савур-Магілы мы не пацвярджаем», — сказаў ён.

Раней прадстаўнік РНБА Андрэй Лысенка таксама паведаміў, што па стане на 12 гадзін інфармацыі пра нібыта узяцце баявікамі Савур-Магілы не было.

Курган Савур-Магіла — самая высокая кропка Данбаса. У час Вялікай Айчыннай вайны яна стала месцам кровапралітных баёў паміж савецкай і германскай арміямі.

У ходзе цяперашняга канфлікту да яе вярнулася стратэгічнае значэнне — баевікі абстрэльвалі з Савур-Магілы пазіцыі сілавікоў ля мяжы з Расіяй. Акрамя таго, вышыня дазваляе кантраляваць дарогу паміж Данецкам, Луганскай вобласцю і Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0