Спікер інфармцэнтра РНБА Андрэй Лысенка абверг інфармацыю аб тым, што расейскія рэгулярныя войскі ўвайшлі на тэрыторыю Украіны з боку Таганрога.

Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Свабода слова» на ICTV.

«Інфармацыя пра прарыў калоны з боку Таганрога не адпавядае рэчаіснасці. Гэтай калоны няма. Я літаральна гадзіну таму размаўляў з памежнікамі, са штабам АТА — гэтая калона не зафіксаваная. Яе ніхто не бачыў», — заявіў Лысенка.

«Аднак у нас ёсць інфармацыя, што ў раёне Гукава, гэта Растоўская вобласць, сапраўды ёсць калона, якая складаецца з прыкладна 100 адзінак ваеннай тэхнікі. Гэта і танкі, і БМП і сістэмы «Град», грузавікі з боепрыпасамі і для перавозкі асабовага складу. Гэтая калона сапраўды зафіксавана, але яна мяжу з Украінай не перасякала. За ёй зараз назіраюць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?