Кіраўніцтва Полацкага дзяржаўнага універсітэту на паседжанні адмысловай дысцыплінарнай камісіі прыняло рашэнне аб немэтазгоднасці далейшага навучаньня Кацярыны Салаўёвай.

Большасць сяброў дысцыплінарнай камісіі, у якую ўваходзіць рэктар Полацкага дзяржунівэрсітэту і ўсе ягоныя намеснікі, выказалася аб немэтазгоднасці далейшага навучання ў ВНУ актывісткі «Маладога фронту» Кацярыны Салаўёвай. Аднак адлічаць студэнтку адміністрацыя ўстановы пакуль не рашылася — маладафронтаўцы было прапанавана самой забраць дакументы з навучальнай установы.

Сама Кацярына Салаўёва ўпэўнена ў палітычным характары дзеянняў камісіі.

‑ Сабралася ўся «англійская» кафедра, і пры іх рэктарат вырашаў, ці мэтазгодна мне працягваць навучанне. Да мяне прыдзіраюцца — яны нават гэтага не хаваюць — праз маю палітычную дзейнасць.

Нагадаем, што Кацярына Салаўёва ўжо некалькі дзён праходзіць падазраванай па крымінальнай справе аб здзяйсненні ў горадзе палітычных графіці. Яна была затрыманая міліцыянтамі ў ноч на аўторак, а ў сераду ў студэнцкім інтэрнаце, дзе жыве дзяўчына, супрацоўнікамі Камітэту дзяржаўнай бяспекі быў праведзены ператрус.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0