фота ria.ru

фота ria.ru

Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў пералічыў саюзнікаў Расіі ў свеце. Паводле яго слоў, у іх лік уваходзяць члены арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы [Беларусь —удзельніца АДКБ], партнёры Расіі па Еўразійскіх інтэграцыйных праектах, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, БРІКС.

Аб гэтым кіраўнік дыпламатычнага ведамства заявіў падчас сустрэчы з удзельнікамі Усерасійскага маладзёжнага форуму «Селігер-2014».

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што Расія не бачыць нічога дрэннага ў тым, што яе саюзнікі па некаторых пытаннях прытрымліваюцца адрознага ад Масквы меркавання. «Вось, напрыклад, НАТА галасуе адзіным блокам заўсёды і ўсюды. А хто ў Расіі саюзнікі? У нас шмат саюзнікаў. І калі нам кажуць, што вось вашы саюзнікі па АДКБ не заўсёды галасуюць разам з Расіяй ва ўнісон, мы не робім з гэтага ніякай трагедыі. У адрозненне ад НАТА, дзе любы крок у бок, любая дэманстрацыя іншадумства не застаецца без пакарання», — адзначыў ён.

Таксама Лаўроў заявіў, што на Расію нападаюць больш чым на іншых, «праз што мы не саромеемся выказваць свой пункт гледжання».

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Масква не зацікаўлена ў канфрантацыі з Захадам і «нагнятанні санкцыйнай спіралі».

«Магу толькі адзначыць, што задоўга да Украіны нападкі на Расійскую Федэрацыю сталі набываць зусім неадэкватны характар. Усё пачалося значна раней, чым вясной гэтага года», — падкрэсліў ён.

У якасці прыкладу кіраўнік МЗС прывёў сітуацыю ў Сірыі.

«Цяпер будзе цікава паслухаць людзей, якія казалі пра тое, што з Асадам больш справу мець не будзем, а сёння высвятляецца, што з ім воляй або няволяй давядзецца супрацоўнічаць, калі мы хочам перамагчы тэрарыстаў з «ісламскай дзяржавы»», — адзначыў ён.

У ліку іншага Лаўроў заявіў, што ЗША і Еўрасаюз аказваюць перашкоды дзеянням Расіі па спыненні сусветных пагроз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?