26 жніўні гурт «Ляпіс Трубяцкі» даў канцэрт у Кіеве. Сваю прамову фронтмэн «Ляпісаў» Сяргей Міхалок пачаў словамі «надышоў час вечаровай баявой малітвы».

«Няхай той, хто пажадае зямлю бліжняга свайго, атрымае па лісіным хітрым я*але», — пачаў «малітву» Міхалок.

Гэтыя словы выклікалі ў гледачоў небывалы ўздым. Украінцы радасна свісталі і пляскалі.

«Няхай таму, хто возьме чужое, папярок горла ўстане прынадны кавалачак і хай ён ім задушыцца. Няхай той, хто захоча развязаць вайну, здохне перш, чым праліецца кропля першай нявіннай крыві. Хай будзе так. Алілуя!» — сказаў Міхалок са сцэны.

Пасля чаго гледачы пачалі скандаваць скандальна вядомую крычалку «Пуцін — х**ло!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?