Яна прадставіць рэгіён на рэспубліканскім этапе конкурсу «Сям'я года».

Асноўны тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года» прайшоў сёння ў Крупках ў раённым Доме культуры. У ім прынялі ўдзел пяць сем'яў, якіх выбралі ў адборачным туры (ён праводзіўся завочна без запрашэння сем'яў па прадстаўленых матэрыялах).

На конкурсе яны прадэманстравалі фільмы пра свае сем'і і прадставілі сацыяльна значныя праекты «Мая краіна — мая сям'я». Гісторыі роду, сямейныя звычаі і традыцыі знайшлі адлюстраванне ў візітных картках «Радавод». Акрамя таго, удзельнікі распавялі пра сваю актыўную жыццёвую пазіцыю, захапленні, поспехі і дасягненні.

Па выніках конкурсу «Сям'ёй года» ў Мінскай вобласці стала сям'я Харланчук-Южакова з Мінскага раёна. Акцёры Павел і Ганна Харланчук-Южакова гадуюць чатырох дзяцей і зараз чакаюць прыбаўлення ў сямействе.

Сям'я Таўстыка з Вілейскага раёна прызнана самай творчай, сям'я Выскварка з Любанскага раёна — самай артыстычнай, сям'я Дабрыніных з Маладзечанскага раёна - самай знаходлівых. Перамогу адразу ў дзвюх намінацыях — «Самая дружная сям'я» і «Самая працавітая сям'я» — атрымала сям'я Мацавіла з Нясвіжскага раёна. Усім удзельнікам уручылі каштоўныя падарункі і кветкі.

Першы рэспубліканскі конкурс «Сям'я года» адбыўся ў 2012 годзе.

Фінал другога рэспубліканскага конкурсу плануецца восенню 2014 года.

Мэта конкурсу — умацаванне духоўна-маральных асноў сям'і, адраджэнне і прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?