Канкурэнтаздольнасць сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў Беларусі толькі павышаецца. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч 27 жніўня ў Магілёве.

Паводле яго слоў, няма падстаў сцвярджаць аб зніжэнні якасці беларускай адукацыі. «Ёсць сусветная ацэнка якасці, дзе мы ўсе прызнаем, і ў Беларусі таксама, што, сапраўды, мае месца пэўная дэвальвацыя дыпломаў аб вышэйшай адукацыі па прычыне масавасці вышэйшай адукацыі. Але магу сказаць адназначна, што прынятыя ў апошнія гады меры па павышэнні патрабаванняў да абітурыентаў ужо адбіліся на павышэнні якасці», — сказаў міністр.

Ён запэўніў, што ў краіне і надалей будуць прымацца меры па недапушчэнні зніжэння якасці адукацыі.

«Колькасць навучэнцаў, якія асвойваюць адукацыйныя праграмы ў школе і ў ВНУ на добра і выдатна, па-старому кажучы, не менша, чым калі б там ні было», — заявіў Маскевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?