Расія накіравала на ўсход Украіны сваіх вайскоўцаў і сістэмы СПА, напісаў у сваім Twitter пасол ЗША ва Украіне Джэфры Пает.

«Расія накіравала найноўшыя сістэмы СПА, уключаючы і Панцыр-С1, на ўсход Украіны і цяпер непасрэдна ўцягнутая ў ваенных дзеяннях», — напісаў ён.

Раней у міністэрстве замежных спраў Швецыі заявілі аб баявых сутыкненнях паміж рэгулярнымі войскамі Расіі і Украіны. Пра гэта кіраўнік ведамства Карл Більт напісаў у сваім твітэры.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны затрымалі ў Луганскай вобласці радавога 9-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якая дыслакуецца ў Растоўскай вобласці.

У заяве СБУ гаворыцца, што затрыманы расійскі ваенны Пётр Хахлоў падчас допыту паведаміў, што яго вайсковая частка перадае байцам «ЛНР» і «ДНР» ваенную тэхніку і боепрыпасы. У прыватнасці, яны рэгулярна атрымліваюць ад Расіі сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град», БМП-2, БТР-80. Затым, па сведчанні ваеннага, тэхніку адпраўлялі ў Данецк.

Напярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў абверг звесткі пра пастаўкі расійскай зброі ва Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?