Выйшаў новы нумар «ARCHE» (№ 6 за 2014 год), цалкам прысвечаны розным аспектам жыцця і дзейнасці магнатэрыі Вялікага Княства Літоўскага.

У нумары асвятляюцца пытанні як зараджэння магнацкага стану ў ВКЛ, так і яго далейшага развіцця ды заняпаду.

Артыкулы прысвечаныя як асобным яскравым постацям, так і гісторыі цэлых магнацкіх родаў, іх уладанняў ды спецыфічных інстытутаў, з імі звязаных.

У нумары друкуюцца працы беларускіх (Ніна Скеп’ян, Наталля Сліж, Дзмітрый Віцько, Настасся Скеп’ян), літоўскіх (Рымвідас Пятраўскас, Гянуце Кіркене, Відас Далінскас, Рамуне Шмігельскіце-Стукене, Раймонда Рагаўскене) і польскіх (Томаш Кэмпа, Анджэй Адам Маеўскі, Адам Данільчык, Кшыштаф Касажэцкі, Марыюш Савіцкі, Аляксандра Зёбер).

Пабачыць поўны змест нумара і азнаёміцца з умовамі замовы можна на сайце часопіса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0