У нумары:
— Мінск-2014. Не дай бог, каб ён стаў паўторам Мюнхена-1938.
— Беларусам прапануюць нараджаць дзяцей авансам. За трэцяе дзіця дадуць $14 тысяч, але скарыстацца грашыма не дазволяць.
— «Спыніце, калі ласка, дасылаць сюды пацаноў». Палонныя расійскія дэсантнікі на допытах распавялі пра мэты, з якімі яны прыбылі ва Украіну.
— Алена Анісім: Мая сям’я ў працэсе асэнсавання. Намесніца старшыні ТБМ абвесціла аб сваёй гатоўнасці ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Спадарыня Алена адказвала на пытанні рэпарцёраў і чытачоў «Нашай Нівы».
— Лукашэнка здаў катарцам 4 тысячы гектараў пад Лагойскам. Кадастравая цана зямлі — $7,5 мільёнаў.
— Тапузідзіс узяўся адкрыць на Нарачы водны цэнтр, а пабудаваў рэзідэнцыю.
— Сябры and фрэнды. Камертон Сяргея Ваганава.
— «Кожны раз рыдаю над Форэст Гампам». Лёгкаатлетка Марына Арзамасава стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 метраў. Па вяртанні на радзіму дзяўчына адказала на пытанні «НН».
— Шэдэўр, пакінуты на волю лёсу. Замежныя інвестары адмовіліся фінансаваць аднаўленне ўнікальнай сядзібы, баючыся лёсу «Камунаркі».
— Беларусь пад кітайскай акупацыяй. У верасні Віктар Марціновіч прэзентуе фантастычны раман «Мова».
— Себеж наш. Рэпартаж з колішняга маскоўскага рубяжа ВКЛ. Піша Уладзімір Скрабатун.
— Мяса белага мядзведзя. Чым харчуюцца ў беларускім войску? Як праходзяць вучэнні і вольны час салдатаў? Нататкі рэзервіста. Піша Аляксандр Пятроўскі.
* * *
На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц – 30 тысяч для фізічных асоб (індэкс 63125), 36 тысяч – для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла. Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.
Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.
Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!