У сувязі з тым, што Расія пачала ваенную агрэсію, Захад павінен разгледзець пытанне аб аказанні ваеннай дапамогі Украіне, заявіў у чацвер міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
«Калі сыходзіць з той інфармацыі, якую мы атрымліваем, то адбываецца агрэсія і ідзе неабвешчаная вайна. Хоць усё гэта адмаўляецца, паступае ўсё больш інфармацыі з розных крыніц, а таксама ад разведкі НАТА», — сказаў міністр.
Па словах Лінкявічуса, без дапамогі ўкраінскай арміі будзе вельмі цяжка «адбіць агрэсію звонку».
«Украінцам патрэбна і гуманітарная дапамога, якую прадастаўляем і мы, і эканамічная дапамога. Думаю, што і ваенная дапамога павінна абмяркоўвацца», - сказаў міністр.
«Заклікі спыніць агонь у гэтай сітуацыі, калі мяжа неабароненая, калі групоўкі тэрарыстаў працягваюць атрымліваць падтрымку зброяй, боепрыпасамі, цяжкай тэхнікай, не дадуць вынікаў», — дадаў Лінкявічус.