БАТЭ згуляе ў групе «H» з партугальскім «Порту», данецкім «Шахцёрам» і баскскім «Атлетыкам» з Більбаа (Іспанія).

Дарэчы, у пераліку супернікаў толькі «Шахцёр» быў чэмпіёнам краіны, «Порту» ў чэмпіянаце Партугаліі заняў 3-е месца, «Атлетык» — 4-е ў чэмпіянаце Іспаніі. Таксама трэба дадаць, што малаверагодна «Шахцёр» будзе гуляць свае матчы ў Данецку.

Сфармаваныя наступныя групы:

Група А: Атлетыка Мадрыд, Ювентус, Алімпіякас, Мальмё.

Група В: Рэал, Базэль, Ліверпуль, Лудагорац.

Група С: Бенфіка, Зеніт, Баер, Манака.

Група D: Арсенал, Барусія, Галатасарай, Андэрлехт.

Група Е: Баварыя, Манчэстар Сіці, ЦСКА, Рома.

Група F: Барселона, ПСЖ, Аякс, АПОЭЛ.

Група G: Чэлсі, Шальке, Спортынг, Марыбор.

Група H: Порту, Шахцёр Данецк, Атлетык Більбаа, БАТЭ.

Матчы групавога турніру пройдуць 16—17 верасня, 30 верасня — 1 кастрычніка, 21—22 кастрычніка, 4—5 лістапада, 25—26 лістапада, 9—10 снежня. У плэй-оф выходзіць дзве каманды з групы. Расклад гульняў стане вядомы крыху пазней.

БАТЭ тройчы браў удзел у групавым раўндзе Лізе чэмпіёнаў,

у першы сезон (2008/2009), заняў 4-е месца ў групе (Ювентус, Рэал, Зеніт, БАТЭ), набраў тры ачкі – тры нічыі,

у сезоне 2011-2012 таксама заняў 4-е месца ў групе з двума ачкамі (Барселона, Мілан, Вікторыя, БАТЭ),

у сезоне 2012-2013 барысаўскі клуб заняў 3-е месца з шасцю баламі (Баварыя, Валенсія, БАТЭ, Ліль), атрымаўшы перамогі над «Лілем» і «Баварыяй». Потым БАТЭ у 1/16 фіналу гуляў у плэй-оф Лізе Еўропы з турэцкім «Фенербахчэ».

Нагадаем, што сёння вечарам два беларускія клубы пазмагаюцца за выхад у групавы раўнд Лігі Еўропы.

Салігорскі «Шахцёр» гуляе з ПСВ з Эйндховена на «Барысаў-Арэне» (20:00, першы матч — 0:1), а мінскае «Дынама» ў гасцях з партугальскім «Насьёналам» (21:45, першы матч — 2:0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0