EPA

EPA

У эскалацыі сітуацыі ва Украіне вінаватая неразумная палітыка ўкраінскай улады, заявіў падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН пастаянны прадстаўнік Расіі ў арганізацыі Віталій Чуркін.

«Прапанаваны мірны план Пятра Парашэнкі быў крокам да далейшай эскалацыі, бо агаворваў перамір'е капітуляцыяй апалчэнцаў».

Паводле яго слоў, Кіеў павінен разумець, што сепаратысты не могуць «проста так здаць зброю і вярнуцца на тэрыторыю Расіі».

Чуркін запэўніў, Расія робіць усё дзеля дээскалацыі сітуацыі. Пры гэтым ён не пракаментаваў паведамленні пра ўдзел расійскіх войскаў у баях на Данбасе, затое заявіў, што «ва Украіне ёсць расійскія добраахвотнікі».

У той жа час расійскі дыпламат абвінаваціў ЗША ва ўмяшанне ва ўкраінскую сітуацыю.

«Няхай амерыканскія калегі раскажуць, што робяць іх дарадцы ў РНБА, колькі амерыканскіх наёмнікаў ваююць за тысячы кіламетраў ад сваіх берагоў», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?