З-за пажару ў мінскай лазні было эвакуявана 30 чалавек, паведамілі ў прэс-службе Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. 

У цэнтр аператыўнага кіравання МНС 28 жніўня ў 15.29 паступіла паведамленне пра пажар па вуліцы Маскоўскай, 7а, у лазні № 7 УП «Гарадскія лазні». 

«Адбылося ўзгаранне ў парыльным аддзяленні (3х4 м) драўлянай абшыўкі на плошчы 4 кв. м. Спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Пажар ліквідаваны ў 16.19. У выніку пажару пашкоджана драўляная абшыўка парыльнага аддзялення, закураны памяшканні трэцяга паверха»,— паведамляе МНС. 

Меркаваная прычына пажару — парушэнне правіл эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?