У інтэрнэце жартуюць:стала вядома, як будзе выглядаць персанаж расейскай дзіцячай перадачы «Спокойной ночи, малыши!», якога прыдумаў Уладзімір Пуцін.
Новы герой тэлепраграмы, створаны з падачы прэзідэнта Расіі, з'явіцца ў эфіры ў канцы кастрычніка, перадае РІА Навіны словы старшыні савета дырэктараў кампаніі-вытворцы праграмы.
«Мы перабралі шмат варыянтаў, але ідэя новага героя была падказана нашым прэзідэнтам. Спачатку яна здалася трохі нечаканай, але калі мы ўважліва прыгледзеліся, зразумелі, што гэта траплянне ў дзясятку!» - распавёў Мітрашэнкаў.