01.12.2007 / 14:08

На станцыі мэтро "Купалаўская" загінуў чалавек Абноўлена 1

А 13-й гадзіне на станцыі мэтро "Купалаўская" быў спынены рух цягнікоў. Прычына - пад цягнік кінуўся мужчына.

А 13-й гадзіне на станцыі мэтро "Купалаўская" быў спынены рух цягнікоў. Прычына - пад цягнік кінуўся чалавек.

Пасажыраў папрасілі ачысьціць платформу, а ў хуткім часе ўвогуле перагарадзілі доступ на станцыю.

***

Пацярпелы быў дастаўлены ў 9-ю клінічную больніцу з чэрапна-мазгавой траўмай у вельмі цяжкім стане і памёр праз 40 хвілін, нягледзячы на намаганьні мэдыкаў. Паводле слоў дзяжурнага ўрача, ён атрымаў "несумяшчальныя з жыццём траўмы".

Дзяжурны ГУУС Мінгарвыканкама паведаміў, што ўстанавіць асобу загінулага пакуль не ўдалося, бо пры ім не было дакументаў. Паводле ўдакладненых звестак, мужчыне было прыкладна 40-45 гадоў. Праверкай абставінаў здарэння займаецца пракуратура. На гэты момант пацвярджаецца версія самагубства.

БелаПАН

0
куды мы скокнем пасьля сьмерці?! / Адказаць
01.12.2007 / 23:32
па тіві, па ўсім смі ўсё прасьмерць і пра сьмерць. што б такого яшчэ пачытаць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру