Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляе, што РФ не мае намеру ўцягвацца ў канфлікты, але гатовая адбіць агрэсію.

Пра гэта Пуцін сказаў на форуме «Селігер-2014».

«Расія далёкая ад таго, каб ўцягвацца ў нейкія буйнамаштабныя канфлікты. Мы гэтага не хочам, не збіраемся гэтага рабіць. Натуральна, мы заўсёды былі гатовыя адбіць любую агрэсію ў дачыненні да Расіі, заўсёды нашы партнёры, у якім бы стане не знаходзіліся іх дзяржавы, якой бы знешнепалітычнай канцэпцыі яны не прытрымліваліся, павінны разумець, што з намі лепш не звязвацца. Думаю, што нікому ў галаву не прыходзіць сёння развязваць буйнамаштабны канфлікт з Расіяй», — сказаў Пуцін.

Ён заявіў, што Расія мае намер умацоўваць сілы ядзернага стрымлівання. «Мы працягваем нарошчваць гэты патэнцыял і будзем гэта рабіць — не для таго, каб каму-небудзь пагражаць, а для таго, каб адчуваць сябе ў бяспецы, адчуваць сябе спакойна, мець магчымасць рэалізоўваць тыя планы, якія маем у галіне эканомікі і сацыяльнай сферы», — дадаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?