Першамайскім РУУС Мінска паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 166 КК (згвалтаванне), адшукваецца 29-гадовы мінчанін. Яго фота размешчанае на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Як было ўстаноўлена, малады чалавек пазнаёміўся з будучай ахвярай у кампаніі агульных сяброў, а праз некаторы час яны сустрэліся ў тралейбусе. Мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, прапанаваў правесці знаёмую дамоў і па дарозе напаў на яе ў лясным масіве побач з каналам воднай сістэмы Сляпянка (блізу дома № 17 па зав. Парніковым).

Міліцыя просіць усіх, каму штосьці вядома пра месцазнаходжанне названага чалавека, паведаміць пра гэта. Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?