У Мінску затрыманы актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Здарылася гэта на вуліцы Багдановіча па дарозе ва ўрочышча Курапаты, дзе сёння праходзіць штомесячная талака. Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна. Паводле папярэдніх звестак, актывіста могуць абвінаваціць у хуліганстве, цяпер на яго складаюць пратакол па арт. 17.1 КоАП. 

Падчас свайго апошняга арышту, які Вінярскі адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, ён трымаў сухую галадоўку. 

Некалькі дзён таму яго выклікалі ў РАУС, дзе прапанавалі падпісаць паперу, што ён папярэджаны аб недапушчальнасці экстрэмісцкай дзейнасці, аднак актывіст адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?