Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіць перад лідарамі краін — членаў Еўрасаюза на пасяджэнні Еўрапейскага савета ў суботу, 30 жніўня, у Брусэлі з нагоды эскалацыі ўкраінскага крызісу. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў старшыня Еўрапейскага савета Херман Ван Рампей.

«Прэзідэнт Парашэнка запрошаны выступіць перад лідарамі ЕС у суботу па сітуацыі ва Украіне», — напісала прэс-служба спадара Ромпея.

Акрамя таго, прэс-служба прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца таксама паведаміла, што Пятро Парашэнка пасля прамовы на пасяджэнні Еўрапейскага савета сустрэнецца асобна са спадаром Шульцам, каб абмеркаваць крызіс ва Украіне.

Напярэдадні нямецкі канцлер Ангела Меркель паведаміла, што на сустрэчы ў Брусэлі лідары краін ЕС абмяркуюць магчымасць увядзення новых санкцый супраць Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?