У кожным раёне Мінска да канца 2015 будзе пабудавана па басейне.

Адпаведнае даручэнне даў сёння старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на пасяджэнні гарвыканкама, дзе абмяркоўвалася ўдасканаленне работы па прыцягненні інвестыцый.

«Сёння насельніцтва, у асаблівасці моладзь, хоча займацца ў басейнах, а іх у Мінску не хапае. Мы адказваем не толькі за эканамічную, але і за сацыяльную палітыку, таму ў кожным раёне горада да канца 2015 трэба пабудаваць па новым басейне. Прычым зрабіць гэта трэба не за бюджэтныя грошы — для рэалізацыі гэтых праектаў трэба прыцягнуць інвестараў», — сказаў Мікалай Ладуцька і даручыў кіраўнікам раёнаў трымаць на кантролі гэтае пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?