Вызначаны кошт падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і дашкольнікаў на 2014/2015 навучальны год.

Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі № 126 ад 12 жніўня, кошт падручнікаў і рабочых сшыткаў, неабходных для атрымання дашкольнай адукацыі, складзе ад 4.100 да 4.500 рублёў за асобнік.

Як і ў папярэднія гады, бацькі школьнікаў будуць аплачваць палову кошту падручнікаў. Так, камплект для першага класа абыдзецца бацькам у 35.700 рублёў пры поўным кошце 71.399 рублёў, другога класа — 28.300 рублёў (56.507), трэцяга — 54.200 рублёў (108.468), чацвёртага — 59.000 рублёў (118.016), пятага — 72.300 рублёў (144.598), шостага — 44.300 рублёў (88.638), сёмага — 47.400 рублёў (94.812), восьмага — 48.300 рублёў (96.550), дзявятага — 67.500 рублёў (135.092), дзясятага — 83.700 рублёў (167.403), адзінаццатага — 83.500 рублёў (167.040).

Такім чынам, мінімальны кошт камплекту школьных падручнікаў сёлета складзе 28.300 рублёў, максімальны — 83.700. Летась гэтыя лічбы складалі адпаведна 19.300 і 72.250 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?