02.12.2007 / 14:57

Сёньня прайшло лёсаваньне адборачных групаў чэмпіянату Эўропы па футболе – 2008 3

Польшча згуляе ў адной групе з Аўстрыяй, Нямеччынай, Харватыяй. Расея – з Грэцыяй, Гішпаніяй, Швэцыяй.

У групе "А": згуляюць Швайцарыя, Турцыя, Партугалія, Чэхія

Група "В": Аўстрыя, Польшча, Нямеччына, Харватыя.

Група "C": Нідэрлянды, Францыя, Румынія, Італія.

Група "D": Грэцыя, Расея, Гішпанія, Швэцыя.

Бачна, што "група сьмерці" - гэта група "С".

Чэмпіянат Эўропы пройдзе ў Аўстрыі і Швайцарыі і пачнецца 8 чэрвеня 2008 году.

Ул. інф.

0
Юры / Адказаць
02.12.2007 / 18:24
І зноў маскалям пашанцавала!
0
Theodore / Адказаць
02.12.2007 / 20:27
А што за краіна Гішпанія??? Дзе яна знаходзіцца?
0
Алег / Адказаць
02.12.2007 / 23:15
Відавочна, што ў палякаў ёсьць шанец! А Расея як і 4 гады таму згуляе зь Гішпаніяй і Грэцыяй, і зноў будзе ў пралёце. Я проста ўпэўнены ў гэтым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру