30.08.2014 / 10:57

Украінскія вайскоўцы пачалі выходзіць з акружэння, але ў трох населеных пунктах узніклі праблемы 12

Дзякуючы перамовам, якія правёў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, удалося дасягнуць дамоўленасцей адносна вываду з акружэння байцоў батальёна «Данбас» і іншых вайскоўцаў, якія знаходзіліся пад Ілавайскам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба добраахвотніцкага батальёна «Данбас» у Facebook.

«Ужо сфарміраваны калоны, вызначаны і ўзгоднены іх маршрут. У пунктах выхаду байцоў ўжо чакаюць ўкраінскія вайскоўцы. На працягу гадзіны чакайце спісы тых, хто выйшаў з акружэння», - гаворыцца ў паведамленні. Таксама ўказана, што камбат батальёна Сямён Сяменчанка, які знаходзіўся пасля ранення ў шпіталі, ўжо выехаў да іх.

«Што тычыцца палонных, спадзяемся, што ў бліжэйшы час іх удасца вярнуць. Дзякуй усім, хто гэтай ноччу не спаў разам з намі. Дзякуй за вашыя малітвы», - сказана ў паведамленні.

Пазней Сяменчанка напісаў:

«Прыбылі ў пункт. Сітуацыя наступная: тры катлы акружэння. Новакацярынаўка, Старабешава і Чырвонапольскае. У апошнім сяле — «Данбас» і рэшткі тых частак, якія не здаліся. Падбадзёрваю хлопцаў па тэлефоне. Спісы ўдалося пачаць складаць толькі цяпер, усю ноч не было сувязі. Дзе камандуючы групоўкай і ўсе камбаты пакуль невядома», — паведаміў камбат.

0
вопрос / Адказаць
30.08.2014 / 11:40
Порошенко пошел на переговоры с сепаратистами? Неужели такой прогресс?
0
хе-хе-хе / Адказаць
30.08.2014 / 11:51
Порошенко пошел на переговоры с сепаратистами? --- Что там сепаратисты решают, когда Росся вступила в войну. Будут висеть на столбах рядом с нацгвардейцами.
0
LMI / Адказаць
30.08.2014 / 12:17
Кепска гэта, вельмі кепска. Безумоўна ня тое, што хлопцы пачалі выходзіць з акружэньня, а кепска тое, што Украіна не дапамагла, не зрабіла ўсяго што толькі магчыма, каб прарваць аблогу і вызваліць сваіх байцоў. Гэта сьведчыць чарговым разам аб слабасьці вайсковага складніка Ўкраіны, аб слабасьць ня толькі кіраўніцтва войска Ўкраіны, але і Парашенкі. Ен ужо колькі разоў з моманту ганебнага мескага саміту прызнаў сваю паразу і паказаў слабасьць? Шмат разоў. Гэта кепска. Ніколі б амерыканскае войска так не зрабіла б, не зрабіла б так і расейскае. Бо калі так, то ты слабы і ваяваць не здатны. Сваіх не кідаюць і на перамовы з тэрарыстамі не йдуць
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру