30.08.2014 / 12:22

ДАІ Гродна склала 11 пратаколаў на ўдзельнікаў вясельнага картэжу 5

ДАІ Гродна склала 11 пратаколаў на ўдзельнікаў вясельнага картэжу. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Сёння ў поле зроку супрацоўнікаў ДАІ трапіла калона ўпрыгожаных у гонар урачыстасці аўтамабіляў. З машыны, якая ехала на чале картэжу, быў зняты пярэдні рэгістрацыйны знак, машына, што замыкала, рухалася такім чынам, што ні справа, ні злева апярэдзіць яе не ўяўлялася магчымым. У двух уседарожніках пасажыры высунуліся ў аконныя праёмы», — сказалі ў ДАІ.

Пасля прыпынку высветлілася, што двое кіроўцаў не мелі пры сабе дакументаў на права кіравання. Адзін аўтамабіль апынуўся незарэгістраваным ў ДАІ. Акрамя таго, у аўтамабіляў шыбы былі прыцемненымі звыш нормы. «Аднаму кіроўцу выдадзены загад на растаніроўку, а яшчэ аднаму прыйдзецца заплаціць штраф за тое, што не зрабіў яе своечасова. Акульным лікам за дапушчаныя парушэнні складзена 11 пратаколаў», — адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

У ДАІ папярэдзілі, што дапускаць нібыта бяскрыўдныя вольнасці, прычыняць нязручнасці навакольным, а тым больш з выклікам паводзіць сябе на дарозе нікому не дазволена, нават тым, хто святкуе гэтак значную падзею — стварэнне новай сям'і.

0
мама / Адказаць
30.08.2014 / 12:43
Слабо гулют.
0
Леха / Адказаць
30.08.2014 / 13:41
Это Гродно!!!! Там с честными работниками не договоришься!!
0
Люба Яичная / Адказаць
30.08.2014 / 16:23
Мяне таксама раздражняюць гэтыя панты, тым больш што 80% гэтых шлюбау потым развальваюцца.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру