30.08.2014 / 13:43

Расійская армія знішчыла пасёлак Навасветлаўка ў Луганскай вобласці 5

Расійская армія па «чэчэнскім сцэнары» цалкам знішчыла пасёлак Навасветлаўка Луганскай вобласці.

Пра гэта ў эфіры аднаго з тэлеканалаў заявіў Андрэй Лысенка — спікер Рады нацыянальнай бяспекі, паведамляе 5 канал.

Лысенка адзначыў, рускія дзейнічалі па «чэчэнскім сцэнары»: па чарзе, з дапамогай танкаў і сістэм залпавага агню расійскія акупанты знішчылі ўсе дамы ў Навасветлаўцы.

Паводле інфармацыі РНБА, пасля гэтага расійскія войскі рушылі ў напрамку пасёлка Храшчаватае.

Акрамя таго, працягваюцца сутыкненні з тэрарыстамі ў іншых гарадах і пасёлках Луганшчыны — паблізу Лутугіна і Станіцы Луганскай.

Да тэрарыстаў паступіла дадатковае падмацаванне ў Перавальск, Зорынск, Малаіванаўку, Малую Фашчаўку, Вергулеўку і Рассыпное.

0
трактор / Адказаць
30.08.2014 / 14:56
Ну так в росии мясо много будут гнать,как обычно задавят массой.
0
Якуб Лапатка / Адказаць
30.08.2014 / 21:15
Дык хто там што зьнішчыў? Тэрарырсты, ці рускія войскі? І дзе доказы, што гэта менавіта руская армія? І ў сепаратыстаў, і ў украінцаў руская зброя, дык як зразумець, хто там быў? Заява павінна быць доказнай. Як вам тое, што я вычытаў у нямекім агенцтве EWHGS: "Высакапастаўлены чыноўнік брытанскай разьведкі сказаў што, мяркуючы па расшыфрроўцы чорных скрынак малазійскага Боінга, ён быў зьбіты ўкраінскім зьнішчальнікам. Але абнародваньне гэтых дадзеных прызнана несвоечасовым". Заява і заява. Прындзёж, і не болей. А можна і паверыць.
0
мінак / Адказаць
31.08.2014 / 07:43
Вось толькі Google ніякага "нямекага агенцтва EWHGS" ня ведае... Я нават дзіўлюся, як падзеі ва Ўкраіне што "рэнтгенам" прасьвечваюць камэнтатараў на НН. Проста лякмус нейкі на колькасьць "рускагаміра" ў чалавеку. Добра б яшчэ ведаць, хто дурні, а хто казачкі, але ў любым выпадку, лепей падалей трымацца ад такіх таварышаў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру