У сувязі з будаўніцтвам метро ў Мінску па вуліцы Жукоўскага зменены маршруты руху грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».
З 30 жніўня рух аўтобусаў маршруту № 4 «Дыспетчарская станцыя (ДС) «Дружная» — станцыя Мінск-Паўднёвы» арганізаваны з накіраваннем па вуліцах Талстога, Маскоўскай, Чкалава, Аэрадромнай, 2-м Германаўскім завулку і Фізкультурным завулку ў абодвух напрамках.
Рух аўтобусаў маршруту № 10 «ДС «Дружная» — Варанянскага» арганізаваны па вуліцах Талстога, Маскоўскай, Чкалава, Варанянскага ў абодвух напрамках.