МЗС Украіны пацвердзіў інфармацыю пра падзенне ў Алжыры ўкраінскага самалёта Ан-12. Усе сем членаў экіпажа загінулі.

Паводле інфармацыі пасольства Украіны ў Алжыры, у суботу раніцай пацярпеў катастрофу грузавы самалёт Ан-12 кампаніі «Украіна-Аэраальянс» з украінскім экіпажам, які ажыццяўляў перавозку нафтавага абсталявання па маршруце Таман Расет (Алжыр) — Малаба (Экватарыяльная Гвінея).

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе сем членаў экіпажа загінулі. Цяпер на месцы катастрофы працягваюцца пошукавыя работы, працуюць эксперты.

Пасольства Украіны ў Алжыры ажыццяўляе адпаведныя аператыўныя меры ў сувязі са здарэннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?