30.08.2014 / 17:07

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з юбілеем і ўзнагародзіў яго ордэнам Аляксандра Неўскага 34

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 60-годдзем. 

У прыватнасці, паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін накіраваў свайму беларускаму калегу віншавальную тэлеграму. 

Акрамя гэтага расійскі прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні Аляксандра Лукашэнкі ордэнам Аляксандра Неўскага. 

У ходзе тэлефоннай размовы лідары дзвюх краін абмяняліся меркаваннямі па актуальных тэмах расійска-беларускага саюзніцкага ўзаемадзеяння. 

«Пытанні замежнапалітычнай каардынацыі абмяркоўваліся з акцэнтам на рэалізацыю вынікаў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны і прадстаўнікамі Еўрасаюза, якая прайшла 26 жніўня ў Мінску. У прыватнасці, падкрэслена важнасць арганізацыі ў беларускай сталіцы кансультацый кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў кіеўскіх улад, рэгіёнаў паўднёвага ўсходу Украіны, АБСЕ і Расіі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расійскага прэзідэнта.

0
))))))))) / Адказаць
30.08.2014 / 17:11
Не будзе Лу за вас на Ўкраіне ваяваць, і не мройце.
0
Мордехай В. / Адказаць
30.08.2014 / 17:16
Ишь, медаль!.. Большая честь!.. У меня наград не счесть: Весь обвешанный, как елка, На спине -- и то их шесть!.. (с)
0
Guinness / Адказаць
30.08.2014 / 17:18
Імя Аляксандра Неўскага - ардынскага баскака, што знішчыў першую і апошнюю рускую дэмакратыю - Наўгародскую рэспубліку.
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру