30.08.2014 / 19:40

Зніклага Дзмітрыя Шаўчука знайшлі нежывым 29

Ён павесіўся, напісаў у сваім фэйсбуку яго сябра Ян Бусел.

Дзмітрыя знайшлі ў лесе пад Мінскам, каля Каладзішчанскіх могілак, абставіны смерці невядомыя, дадае Еўрарадые.

З0-гадовы музыкант і журналіст Дзмітрый Шаўчук прапаў 20 жніўня. Ноч з 20 на 21 жніўня правёў у знаёмай. Апошні раз выходзіў з ёй на сувязь 22-га а 10-й раніцы праз скайп. Пасля гэтага ён знік. 

Дзмітрый Шаўчук (Шэф) нарадзіўся ў Жытоміры (Украіна). Вырас у Мінску, куды пераехаў з бацькамі. Вучыўся ў ліцэі БДУ, на гістфаку БДУ. Працаваў карэспандэнтам «Еўрарадыё», радыё «Мір». Граў у музычных гуртах. Апошнім часам пераважна ладзіў канцэрты ў агенцтве «Шаблі». 

Яго актыўна шукалі, ягонае фота было расклеена ва ўсіх раёнах Мінска, а сёння пошукавая група сабрала каля 70 чалавек.

0
у шоку / Адказаць
30.08.2014 / 19:58
памятаю яго па ліцэі. цяжка паверыць... спачуванні родным і блізкім
0
mikola ramanau / Адказаць
30.08.2014 / 20:38
zabili *voragi*....
0
Мікіта / Адказаць
30.08.2014 / 21:53
Я ня веру ў самагубства
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру