Больш за тысячу жыхароў Марыупаля сфармавалі жывы ланцуг на блокпасце з боку выезду з горада ў накірунку Новаазоўска.
Пра гэта ў сацсетках паведамляюць відавочцы з месца здарэння.
Так, польскі журналіст Павел Пянёнжэк напісаў пра гэта ў сваім Твітары.
«Жывы ланцуг у Марыупалі. Тут да тысячы чалавек. У кадр не змяшчаюцца», — паведаміў ён.
У сваю чаргу нідэрландскі журналіст Олаф Кунс дадаў, што сярод тых, хто сабраўся, шмат жанчын і дзяцей.
Па словах відавочцаў, людзі працягваюць прыбываць, ланцуг ужо расцягнуўся больш чым на кіламетр.