У матчы 3-га раўнду Вікторыя (16-ы нумар пасеву) сёння вечарам разграміла расіянку Алену Весніну — 6:1, 6:1.

У 1/8 фіналу беларуска згуляе з сербскай тэнісісткай Александрай Круніч (151-ы рэйтынг), якая выбіла з турніру Петру Квітаву — 6:4, 6:4.

Азаранка ў 2012 і 2013 гг. двойчы гуляла ў фінале US Open, але двойчы саступала Серэне Уільямс. Але гэтым разам Вікторыя і Серэна максімум могуць сустрэцца ў паўфінале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0