Падчас пазачарговага саміту Еўрасаюза чатыры краіны-члена ЕС выказалі нязгоду з рашэннем аб пашырэнні санкцый супраць Расіі. Верагодна з-за гэтага санкцыі не былі ўведзеныя ў дзеянне апошнім рашэннем Еўрапейскага савета - рашэнне адкладзенае на тыдзень.

«Нягледзячы на ўсё большую відавочнасць таго, што расейская рэгулярная армія дзейнічае на Усходзе Украіны, ЕС застаецца падзеленым у пытанні ўкаранення больш жорсткіх санкцый», - гаворыцца ў артыкуле, які быў апублікаваны па выніках саміту.

Financial Times спасылаецца на дыпламатычную крыніцу, які сцвярджае, што чатыры краіны - Славакія, Венгрыя, Чэхія і Кіпр - «выказалі занепакоенасць адносна ўвядзення больш жорсткага эмбарга.

Гэтага дастаткова для зрыву санкцый. Выданне нагадвае, што для прыняцця такога рашэння патрабуецца аднагалосная падтрымка ўсіх краін-членаў ЕС.

Ідэнтычныя звесткі падае «Інтэрфакс-Украіна». «Па выніках дыскусіі стала зразумела, што Чэхія, Славакія, Венгрыя і Кіпр маюць свае заўвагі адносна пашырэння санкцый», - паведаміла агенцтва са спасылкай на інфармаванага еўрапейскага дыпламата.

Славацкі прэм'ер Роберт Фіца асабіста пацвердзіў інфармацыю адносна сваёй краіны, паведамляе Reuters. «Я пакідаю за сабой права вета ў дачыненні да санкцый, калі яны будуць наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Славакіі», - заявіў ён.

«Я лічу санкцыі бязглуздымі і контрпрадуктыўнымі… Пакуль мы не ўбачым эфекту ад тых санкцый, якія ўжо былі ўведзеныя, няма ніякага сэнсу ўводзіць новыя», - заявіў Фіца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?