Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў нагадаў аб праве Казахстана на выхад з ЕАЭС, калі будуць ушчамляцца інтарэсы краіны, перадае карэспандэнт Tengrinews.kz. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Хабар».

«Калі не будуць выконвацца правілы, апісаныя ў дамове, Казахстан мае права выйсці з ЕАЭС. Я ўжо гэта казаў, і паўтараю зноў. Казахстан не будзе ўваходзіць у арганізацыі, якія пагражаюць нашай незалежнасці. Незалежнасць - гэта самае галоўнае наша багацце», - сказаў прэзідэнт.

Ён адзначыў, што часта выказваецца меркаванне аб тым, што ў ЕАЭС інтарэсы Казахстана будуць ушчамляцца. «Гэта не так. Калі прэзідэнты Казахстана, Расіі і Беларусі збіраюцца і вырашаюць пытанні, калі хтосьці адзін супраць, гэта рашэнне не прымаецца. Гэта называецца кансэнсус. Калі мне не спадабаецца іх рашэнне, то я выкажуся супраць, і яно прынята не будзе. Гэта азначае, што ў нас ва ўсіх аднолькавыя правы», - сказаў Назарбаеў.

«Ёсць Еўразійская эканамічная камісія, у якой па тры чалавекі з кожнай краіны і 3 намесніка прэм'ер-міністра. У іх таксама рашэнні прымаюцца разам. Калі сустракаюцца кіраўнікі ўрадаў - таксама», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?